Алена Гнаўк аб’явіла галадоўку



Па распараджэнні начальніка Пружанскага РАУС Ігара Амельянчука, для пенсіянеркі Алены Гнаўк, якая зараз знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, не прымаюць перадачы. Ёй таксама забаронена ў камеры чытаць і пісаць.

Якія пакуты яшчэ яна пераносіць, невядома. Але вядома ад яе дзяцей, што спадарыня Алена аб’явіла галадоўку. Стан здароўя пагоршыўся, таму ахоўнікам рэжыму прыйшлося выклікаць хуткую.

Нагадаем, што 65-гадовая Алена Гнаўк асуджана на 3 гады “хатняй хіміі” за ўдзел у “карагоднай справе “ у Берасці і нібыта за абразу прэзідэнта. Прычынай цяперашняй агрэсіі лукашэнкаўскіх структур сталі тры старых мяхі бел-чырвона-белага колеру на плоце Гнаўк. За гэтыя мяхі яна была ўжо арыштавана на трое сутак, а затым  Пружанскім судом пакарана штрафам 50 базавых велічынь. Тры старыя мяхі прызнаны міліцыяй і судом адзіночным пікетам.

Помста актыўнай і смелай жанчыне працягнулася: цяпер яна адбывае 15 сутак нібыта за парушэнне рэжыму “хатняй хіміі”. Арышт павінен скончыцца 25 студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]