Алена Гундар: Ідзе вынішчэнне беларускасці
Ні ў школьных, ні ў гарадскіх Баранавіцкіх бібліятэках распараджэння пра тое, што трэба выкінуць з фондаў бібліятэк кнігі 33 нелюбімых рэжымам пісьменнікаў, яшчэ не было.

Пра гэта кажа былы бібліятэкар з Баранавіч Алена Гундар:
– Былі нейкія рэкамендацыі па прагляду фондаў наконт экстрэмісцкай літаратуры, але канкрэтных назваў ці аўтараў яшчэ пакуль не было. А што такое экстрэмісцкая літаратура, ніхто не расказвае.
На думку спадарыні Алены, калі такое распараджэнне з’явіцца, то толькі для таго, каб знішчыць беларускамоўных літаратараў з „неправільнага” зліквідаванага ўладай „Саюза беларускіх пісьменнікаў”:
– Іх аб’ядноўвае толькі тое, што яны ў свой час уваходзілі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў, які зараз закрылі. То бок ідзе вынішчэнне беларускасці, каб тут застаўся расейскі мат.
Паводле Алены Гундар, трэба спадзявацца, што здаровы сэнс хоць у гэтым выпадку пераможа.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]