Алена Макоўская: Не толькі пра культурную, але і пра эканамічную сферу



Да пачатку працы VII з’езду Задзіночання беларусаў свету “Бацькаўшчына” застаецца літаральна некалькі дзён. Мяркуецца, што сёлета ў ім возьмуць удзел прадстаўнікі беларускай дыяспары з 18-ці краін cвету. Гэты з’езд будзе праходзіць пад слоганам “Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа – выклікі сучаснасці, стратэгіі развіцця”, – кажа кіраўніца “Бацькаўшчыны” Алена Макоўская:

– Усяго падчас з’езду будзе працаваць тры секцыі. І мы думаем, што гэтыя секцыі найбольш поўна раскрыюць тэму з’езда. Першая секцыя будзе прысвечаная беларускай дзяржаўнасці – станаўленне рэалій і перспектывы. Другая будзе больш практычнага характару: Беларуская дыяспара і Беларусь – стратэгія ўзаемадзеяння. І трэцяя, якая скіраваная на культурны аспект: Беларуская мова і культура – аснова нацыянальнай дзяржаўнасці. 

Паводле Алены Макоўскай, адной з задач VII з’езду Задзіночання беларусаў свету “Бацькаўшчына” стане абмеркаванне ўмоў для наладжвання ўзаемадзеяння беларускай дыяспары са сваёй краінай не толькі ў культурнай, але таксама ў эканамічнай сферы.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя