Алена Маслюкова: кожны чалавек мае права на свабоду



Менавіта 10 снежня 1948 года была прынята і падпісана Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Беларусь таксама падпісала гэты дакумент. Тым не менш Лукашэнка і яго памагатыя наплявалі на ўсе правы і свабоды, якія павінен мець кожны чалавек, кажа сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Алена Маслюкова:

„Правы чалавека могуць парушацца толькі дзяржавай. Сёння прадстаўнікі праваахоўных органаў – менавіта так называюцца сілавыя структуры, якія павінны ахоўваць закон і парадак у краіне – найбольш і найперш парушаюць правы людзей і заканадаўства”.

Па словах праваабаронцы Алены Маслюковай, людзі павінны навучыцца бараніць свае правы. Беларусы, выходзячы на мірныя акцыі, нічога не парушалі, а рэалізоўвалі сваё права на мірныя сходы, што прапісана ў Дэкларацыі:

„Дзяржава ўвогуле не павінна ўмешвацца ў нейкія адносіны – кожны чалавек мае права на свабоду думкі, на свабоду слова, на свабоду мірнага сходу. І гэта апріорі прадастаўлена не толькі дэкларацыяй, але і канстытуцыяй”.

Цалкам размова:

Паводле Міжнароднай усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека: ніхто не можа адабраць у нас правы і свабоды, прапісаныя ў дэкларацыі, і нікому не дазваляецца знішчаць правы і свабоды, што выкладзены ў гэтай дэкларацыі. А людзі павінны цвёрда ўсведаміць, што акрамя матэр’яльных каштоўнасцяў як хлеб, малако і масла, ёсць і маральныя, як свабода, роўнасць, права на годны лад жыцця, гаворыць праваабаронца Алена Маслюкова.

Беларускае Радыё Рацыя