Алена Маслюкова: Мусім у розны спосаб падтрымліваць тых, хто сёння за кратамі



Падтрымаем нашых братоў і сёстраў беларусаў, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных прычынах.

„Рэжым усё робіць для таго, каб запужаць нас, каб мы забыліся на тых, хто ахвяраваў сваім жыццём, сваім лёсам і здароўем дзеля нашай свабоды,” – гаворыць праваабаронца Алена Маслюкова:

– Частка нашага насельніцтва знаходзіцца ў турмах, знаходзіцца ў папраўчых калоніях, ва ўстановах адкрытага тыпу. І менавіта там шмат свядомых, вельмі адукаваных, таленавітых, правільных людзей.

Паводле Алены Маслюковай, зараз так многа за кратамі людзей па палітычных матывах, што не лішняй будзе любая дапамога і пісьмы да іх:

– Любая ініцыятыва – падтрымаць матэрыяльна, прадуктамі, псіхалагічна і маральна, – усё пераследуецца гэтай уладай. Але калі мы будзем мірыцца з гэтым, то чаго вартыя мы як грамадзяне Беларусі.

„Нашы пісьмы, паштоўкі, бандэролькі, невялікія грашовыя пераводы – гэта важная падтрымка для вязняў, якіх рэжым трымае за кратамі па палітычных матывах, без віны,” – канстатуе праваабаронца Алена Маслюкова.

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]