Алена Маслюкова: Пераследуюць усіх перад рэферэндумам



1 снежня па Беларусі пракацілася хваля вобшукаў і затрыманняў. Былі затрыманы не толькі праваабаронцы і журналісты, але нават валанцёры, якія вялі маніторынг у судах, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Алена Маслюкова: 

– Недзе а 7-ай паступілі першыя сігналы пра тое, што ідуць затрыманні валанцёраў у Менску, пасля як снежным ком пачала накручвацца інфармацыя пра затрыманні ў розных абласцях і гарадах Беларусі. Былі затрыманні ў Віцебску, шмат затрыманняў у Гомелі, былі затрыманні ў Берасці, у Магілёве.

Алена Маслюкова лічыць, што працягваецца далейшая зачыстка грамадства і застрашэнне людзей перад так званым рэферэндумам:

– Пераследуюць усіх: і за тое, што посцяць, і за тое, што пішуць, і за тое, што кажуць праўду. Вырашылі зачысціць ужо незачышчаемае перад рэферэндумам.

Паводле Алены Маслюковай, пераслед і затрыманні выкліканы некалькімі складнікамі. Гэта дэманстрацыя таго, што Беларусь у цэнтры Еўропы ператварылася ў абсалютна таталітарную дзяржаву.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя