Алесь Адамковіч: Пра магілы паўстанцаў на Гедымінавай гары было вядома даўно



Пра паўстанцкія магілы на гары Гедыміна ў Вільні было вядома даўно, і вынікі апошніх раскопак ніякая не сенсацыя, кажа старшыня Таварыства Беларускай культуры ў Літве Алесь Адамковіч.

У студзені на гары Гедыміна былі знойдзеныя парэшткі чатырох асобаў, якія меркавана з’яўляюцца паўстанцамі 1863-1864 гадоў, пакаранымі смерцю на Лукішскім пляцы ў Вільні. Першыя пахаванні на Гедымінавай гары знайшлі яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны. У час міжваеннай Польшчы на месцы пахаванняў быў усталяваны крыж у памяць паўстанцаў, які прыбралі ў чэрвені 1940 года. Ужо пасля 1991 года з просьбай аднавіць крыж на месцы паўстанцкай магілы звярталася Таварыства беларускай культуры ў Літве, кажа ягоны старшыня Алесь Адамковіч.

– Мне самому давялося ўдзельнічаць у паседжанні гэтай камісіі. Літоўцы стараліся паказаць, што вельмі малаверагодна, што там знаходзяцца якіясць парэшткі. Паказвалі, што хутчэй за ўсё іх там няма.

У 1863-1864 гг. на Лукішскім пляцы былі павешаныя або расстраляныя 21 удзельнік паўстання, у тым ліку яго правадыры — Зігмунт Серакоўскі і Кастусь Каліноўскі. Знойдзеныя парэшткі перавезеныя ў Медычны ўніверсітэт, дзе будзе адбывацца іх ідэнтыфікацыя.

Цалкам гутарка з Алесям Адамковічам:

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя