Алесь Бяляцкі не атрымаў святочную пасылку з Бярозы



Кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна”, палітвязень Алесь Бяляцкі, які ўжо паўгады знаходзіцца ў няволі, адзіны з сямі праваабаронцаў “Вясны”, што знаходзяцца за кратамі, не атрымаў святочнай бандэролькі з Бярозы, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:

– У прычыне, чаму здзейснена вяртанне бандэролькі, напісана, што знодна з даведкай СІЗА-1 такі чалавек не ўтрымліваецца. Верагодня, так адбылося, таму што бандэролька была накіравана Алесю Бяляцкаму, а беларускае імя Алесь у пашпарце Бяляцкага запісана, як Аляксандр. Верагодна, гэта і стала фармальнай прычынай, каб не даставіць яму бандэрольку і накіраваць яе назад.

Паводле Сяржука Русецкага, шкада, што беларускае імя Алесь успрынята чыноўнікамі як Аляксей. Таму Аляксандр-Алесь не атрымаў бандэролькі своечасова. Прыйдзецца перасылаць яе па-новай.

Беларускае Радыё Рацыя