Алесь Бяляцкі застаецца за кратамі — суд не задаволіў ягоную скаргу



Алесь Бяляцкі застаецца за кратамі — суд не задаволіў скаргу вясноўца на падаўжэнне тэрміна зняволення.

Сёння суд Партызанскага раёна Менска разглядзеў скаргу палітзняволенага старшыні Праваабарончага цэнтра „Вясна” Алеся Бяляцкага на падаўжэнне тэрміна заключэння пад варту. Дэталі працэсу невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме, а адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Вясновец утрымліваецца ў няволі ўжо амаль сем месяцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]