Алесь Кот: Беларуская мова – наша адзіная дзейсная абарона



Ураджэнец Пружаншчыны Алесь Кот, які 18 гадоў жыве ў Таронта, лічыць, што беларусаў выратуе толькі вяртанне да роднай мовы. Бо зараз, як ніколі, над незалежнасцю Беларусі навісла пагроза.

a8bd9e1

„Знішчэнне беларускай мовы, гісторыі і культуры, а з ёю і эканомікі – гэта дзяржаўная палітыка”, – кажа Алесь Кот.

– Беларуская мова – гэта наша адзіная дзейсная абарона ад таго, што на нас насоўваецца, як бы не казалі, што гэтага не будзе, калі будзем так сябе паводзіць і так жыць, – будзе. Самая моцная костка ў Беларусі – гэта наш патрыятызм, гэта нашыя нацыяналісты. Без нацыяналізму мы не выжавем. Ніхто арду не перамог. Яна захавался ў іншай форме ў Маскве.

Алесь Кот спадзяецца, што беларусам удасца ўсё ж такі захаваць сваю незалежнасць і вярнуцца на цывілізаваны дэмакратычны шлях развіцця.

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя