Алесь Крой: Гародні патрэбна беларускамоўная гімназія



Праблемы пашырэння беларускай мовы ў Гародні абмяркоўвалі на сустрэчы з абласным чыноўнікам Андрэем Сонгіным прадстаўнікі Таварыства Беларускай Мовы. Найбольш вострай застаецца праблема навучаньня па-беларуску, а таксама вяртання беларускай мовы такім прадметам у школах, як гісторыя і геаграфія Беларусі.

20170118_152305

Кажа старшыня абласной рады ТБМ Алесь Крой:

– Падымалася пытанне пра тое, што ў блізкай перспектыве нам – аддзелу адукацыі, раённым адзелам адукацыі, настаўнікам, бацькам, грамадскім арганізацым – усё ж такі варта задумацца і зрабіць комплекс мераў, каб нарэшце ў нас была адкрыта беларуская гімназія. Гэтае пытанне агучвалася сярод адделаў адукацыі гарвыканкама некалькі гадоў таму. Упершыню была агучана перад абласным кіраўніцтвам. Таму безумоўна людзі не ведаюць яшчэ што сказаць. 

Андрэй Сонгін таксама пачуў прапанову, па прыкладу Ліды, шырэй адзначыць сусветны Дзень роднай мовы. Там у мінулым годзе сотні дзяцей пісалі ў гэты дзень дыктоўкі на роднай мове.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя