Алесь Макаў: Свой подпіс пад заяўкай не адклікаю, але здымаю з сябе адказнасць



Адзін з заяўнікаў мерапрыемства на Дзень Волі Алесь Макаў звярнуўся ў пракуратуру горада Менску ў сувязі з парушэннем чыноўнікамі гарвыканкаму заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Па словах грамадкага актывіста, заяўнікі так і не дачакаліся адказу ад сталічных уладаў:

– Застаецца практычна адныя суткі. А па законе – за пяць дзён да пачатку акцыі павінен быць адказ. То бок гарвыканкам фактычна зрывае гэтае мерапрыемства.

Паводле Алеся Макава, ён не будзе адклікаць свой подпіс пад заяўкай. Аднак заяўляе, што ў сувязі з тым, што Менгарвыканкам парушыў закон і фактычна зрывае падрыхтоўку мерапрыемства, ён здымае з сябе адказнасць, як арганізатар.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя