Алесь Мазанік правёў у Глыбокім віктарыну “Імбрыкі і імбрычкі”



Імбрыкі і імбрычкі” – нацыянальную камандную віктарыну правёў у Глыбокім уладальнік інтэрнэт-крамы imbryk.by і кіраўнік культурніцкіх праектаў Алесь Мазанік. Яна была арганізаваная для наведвальнікаў курсаў “Мова нанова”. Гульня складалася з сямі тураў на розную тэматыку, ад беларускай гісторыі, паэзіі, музыкі да лагічных задачак і цікавостак.

Па словах Алеся Мазаніка, гэтая гульня мае на мэце падвысіць узровень ведаў беларускай мовы, гісторыі ды культуры.

Цудоўна, што ёсць месцы, дзе збіраюцца заангажаваныя беларушчынай людзі, якія хочуць вучыць мову, хочуць размаўляць. І мне вельмі радасна бачыць тых, хто знайшоў час і жаданне прыйсці, сустрэцца, нешта паглядзець, нешта даведацца. Каманда пераможцаў была на належным узроўні. Я чарговы раз пераканаўся ў тым, што з людзьмі трэба працаваць, і гэта рабіць трэба ўвесь час, а не раз у некалькі гадоў.

Паводле стваральніка віктарыны Алеся Мазаніка, гульня нясе ў сабе пасыл не стаяць на месцы, а развівацца, пазнаваць і ствараць беларускую культуру, каб не быць імбрыкам (чайнікам).

Глыбокае стаў адзінаццатым горадам, у якім прайшла гульня “Імбрыкі і імбрычкі”.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтаркі