Алесь Мех: Армія “дармаедаў” будзе толькі павялічвацца



У эканамічным плане найбольш пацярпеў на Берасцейшчыне Кобрын – лічыць грамадскі актывіст Алесь Мех.

Алсь Мех

Зачынены або зусім у заняпадзе шмат прадпрыемстваў. Армія “дармаедаў” будзе толькі павялічвацца, кажа Алесь Мех:

– Яшчэ 20 год таму Кобрын быў квітнеючым горадам. У нас было шмат прадпрыемстваў: прадзільна-ткацкая фабрыка, якая была разлічана на 5 600 чалавек, швейная і ткацкая фабрыкі, кансервавы завод, мэблевая фабрыка, рамзавод, ільнозавод, які калісьці быў горадаўтваральным прадпрыемствам. За гэтыя гады паволі ўсё знікла.

Паводле Алеся Меха, за масавае з’яўленне класа дармаедаў у горадзе Кобрыне трэба спытаць у кіраўніцтва краіны і горада, якое ўсе праблемы правальнага праўлення хоча перакласці на плечы грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя