Алесь Рамановіч абскарджвае рашэнне пінскага суду



Тым часам, прадстаўнік “Руху За Свабоду” ў Пінску, сябра Партыі БНФ Алесь Рамановіч абскарджвае рашэнне пінскага суду. Той пакараў актывіста штрафам у 40 базавых велічыняў і 15-суткавым арыштам за ўдзел у акцыі недармаедаў 26-га сакавіка. Рамановіч не адмаўляе свайго ўдзелу ў мерапрыемстве ў якасці праваабаронцы, але не згодны з тым, што нібыта чыніў непадпарадкаванне міліцыі:

– Я на судзе часткова прызнаў, што я там прысутнічаў. У судзе самі сведкі сказалі, што яны былі ў цывільнай вопратцы і што яны не прадстаўлялі свае пасведчанні. І я таксама да матэрыялаў справы далучыў відэа майго затрымання, дзе няма з майго боку ніякага супраціву і непадпарадкавання.

Скаргу Алесь Рамановіч падаў у Берасцейскі абласны суд. Ён не выключае, што прыйдзецца звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі альбо ў міжнародныя арганізацыі. 

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя