Алесь Рамановіч: Грамадства не верыць у рэферэндум



Каля 5 мільёнаў даляраў – папярэдне ў такую суму абыйдзецца правядзенне рэферэндума па зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю, – паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў на парламенцкую і прэзідэнцкую кампанію выдаткоўваецца ўдвая больш, але кампанія па рэферэндуму па тэрмінах істотна меньшая і зойме не больш месяца.

“Да гэтай падзеі ў грамадства ўжо устойлівы недавер”, – адзначае праваабаронца Алесь Рамановіч:

– Грамадства не верыць у рэферэндум, не верыць у гэтыя вынікі, якія маглі бы быць. Як у прынцыпе шмат хто не верыў у прэзідэнцкія выбары, што ны будуць нармальныя. Улады плануюць гэты рэферэндум, але ж яны непакояцца, пабайваюцца, як бы гэта не стала зноў прычынай масавага выхаду людзей на вуліцы.

Што ж датычна самой даты маючага адбыцца канстытуцыйнага рэферэндума, то ў ЦВК паведамілі – прыняццё рашэння за Аляксандрам Лукашэнка, але павінна быць не менш чым 30 дзён да галоўнага дня галасавання.