Алесь Рамановіч: Усялякае дзеянне, якое аб’ядноўвае людзей, пужае прадстаўнікоў улады



“Жорсткае пакаранне Аляксандра Дземчука за абарону старажытных дубоў – гэта паказчык наколькі рэжым варожа ўспрымае будзь-якую ініцыятыўнасць грамадзян”, – гаворыць праваабаронца Алесь Рамановіч.

Усё, што не сыходзіць ад уладаў успрымаецца, як пагроза:

– Напэўна яны так жорстка, каб другім непавадна было. Усялякае дзеянне, якое аб’ядноўвае людзей, на дадзены момант пужае прадстаўнікоў улады, толькі такі вынік я магу зрабіць. Страх усяго, што аб’ядноўвае людзей, калі гэта не БРСМ ці не за Лукашэнку.

Раней дырэктар Ахоўскага Дома культуры, што на Піншчыне, Аляксандр Дземчук атрымаў 30 сутак арышту за спробу перадухіліць ліквідацыю ў роднай вёсцы трох старажытных дубоў. Іх прызналі аварыйнымі, але Дземчук хацеў атрымаць канчатковае заключэнне ад батанікаў Акадэміі Навук. Яны гатовыя былі зрабіць аналіз, але ўвесну, чыноўнікі вырашылі не чакаць.