Алесь Сапега атрымаў медаль кракаўскага Фонда імя Тадэвуша Касцюшкі
„Беларускае аб’яднанне ў Швайцарыі” ўзнагароджанае мэдалём кракаўскага Фонда імя Тадэвуша Касцюшкі.
Як паведамлялася, беларусы Швайцарыі сёлета сабралі грошы на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Залатурне. Адкрыццё помніка адзначылася скандалам: з ініцыятывы польскага амбасадара з таблічкі пад помнікам былі прыбраныя словы „сын Беларусі”.
У мінулую суботу помнік у Залатурне быў урачыста адкрыты.
Права нашэння мэдаля ад кракаўскага фонду атрымаў кіраўнік аб’яднання беларусаў Швайцарыі Алесь Сапега.
