Алесь Смалянчук: Пры сённяшняй сітуацыі ўшанаванне памяці рэспрэсаваных у Беларусі мажліва
Сёлета адкрыта-публічная форма ўшанавання памяці рэпрэсаваных у Беларусі падчас «Ночы расстраляных паэтаў» асабліва небяспечная.

Сваім бачаннем фармату правядзення дня памяці падзяліўся беларускі гісторык і даследчык Алесь Смалянчук:
– На мой пункт гледжання тут вельмі добрую прапанову агучыў Зміцер Дашкевіч у “Фэйсбуку” наконт таго, каб зрабіць гэта вечар такіх сямейных, асабістых успамінаў. Думаю, што апроч гэтага нішто не замінае падыйсці, напрыклад, у тыя ж Курапаты. Не рабіць масавае шэсце, а знайсці магчымасць прыйсці і запаліць знічы і пакласці недзе кветкі. Мы ведаем, што такія “Курапаты” – месцы масавых расстрэлаў ёсць ля кожнага абласнога цэнтра Беларусі, і дзесьці яшчэ захаваліся помнікі, якія ставіліся рэпрасаваным.
Плануцца, што ў пятніцу, 29 кастрычніка, «Ноч расстраляных паэтаў» пройдзе ў 30 гарадах свету. У папярэднія гады акцыя ладзілася на тэрыторыі менскага мэмарыялу «Курапаты», але зараз арганізатары адмовіліся ад звыклага фармату праз пагрозу затрыманняў і складанай сітуацыі з каронавірусам.
Беларускае Радыё Рацыя
