Алесь Стральцоў: Я заклікаю да максімальнай стрыманасці



Алесь Стральцоў тройчы затрымліваўся асобамі ў чорных масках падчас акцый пратэсту. Ён аптымістычна глядзіць на будучыню Беларусі і спадзяецца на перамогу. Сілавікі брутальна затрымліваюць людзей ды парушаюць усе існуючыя законы. Чаму яны так сябе паводзяць?

Сваё тлумачэнне дае „Госць Рацыі” аўтар праграмы „Шлях пераменаў” Алесь Стральцоў:

– Зараз можаш вешацца, бо тут табе зараз будуць такія ўмовы. Пачалі да мяне адносіцца іншым чынам. То бок калі на іншых проста гаўкаюць, штурхаюць, мяне пачалі ставіць у нейкія вычварэнскія позы, расцяжкі, я пастаяў некалькі гадзін. Я нават не ведаю, як іх магчыма апісаць. Пад вуглом 45 градусаў, абапірацца аб сцяну не далонямі, а вывернутымі далонямі, то бок вонкавай часткай. Неяк вось так вось доўга стаяць. Калі мяне ўжо трэба было афармляць і там падышло мясцовае кіраўніцтва, сказала куды праходзіць, я ўжо ісці не мог.  

РР: Спробы людзей супрацьдзейнічаць паводзінам гэтых міліцыянтаў хаця б шляхам выкрыцця. Яна выклікае вельмі моцнае раздражненне і даходзіць да пагрозаў.

– Я ўдзельнічаў у акцыях года з 1999. Дарэчы, калі яны пачалі казаць: „Дык ты такі не запалоханы. Вось другі раз ты патрапіўся, ты не ўсё зразумеў”. Я затрымліваўся з 1999 года. Іх там можа яшчэ ў праекце не было, тады яны ўжо неяк супакоіліся на гэты конт. А што датычыць затрыманняў, то ацэньваць свае сілы рацыянальней. Мяне, калі затрымлівалі апошні раз, то быў адзін чалавек, якому адзін раз ударылі па галаве дубінкай, яму спатрэбіўся выклік хуткай і хуткая яго забрала. Калі вас 50 чалавек і вы акружаеце кагосьці ці там 20 дзяўчат акружаюць аднаго хлопца, то гэта нармальна. Ці калі вас 50 чалавек і вы перакрываеце нейкі ўваход. Калі 50 чалавек перакрылі дзверы і не даюць кудысьці ўвайсці, то наўрад ці хтосьці моцна пацерпіць. Я заклікаю да максімальнай стрыманасці. Калі ўжо кагосьці адцягнуць, то за рукі і ногі ад „касманаўтаў”. Калі ў вас перавага, калі вас у 3-4 разы больш, то можаце не даваць затрымліваць. Не чапаць АМАПаўцаў, а можа быць  трымаць кагосьці за руку, за ногу. Я раю ніколі не дакранацца нават пальцам таму, што гэта не зусім слушна. Кожны такі момант, калі з кагосьці штосьці сарвалі ці не дай Бог ударылі, гэта пасля ідзе галоўнай навіной на іх ранішніх пяціхвілінках, што пабілі АМАПаўца, міліцыянта. Накручваюць усіх міліцыянтаў, усіх супрацоўнікаў. Яны пачынаюць казаць, што іх усіх перарэжуць.

Беларускае Радыё Рацыя