Алеся Бяляцкага ўзнагародзілі прэміяй Уладковіча (абноўлена)



Праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію ад польскага амбудсмэна. Уручэнне прэміі імя Паўла Уладковіча адбылося ў Міжнародны дзень правоў чалавека. Яна прысуджаецца за асаблівую дзейнасць на карысць правоў чалавека.

Журы прызнала ўзнагароду беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму адзінагалосна, кажа прафесар Ірэна Ліповіч:

– Адказ на пахвалу і падзяка з’яўляюцца квінтэсэнцыяй характару гэтага чалавека, якія павялічылі радасць ад гэтай узнагароды. Паглядзіце колькі ў гэтым годнасці, цалкавітая адсутнасць нянавісці, погляд у аддаленую будучыню.

Старшныя праваабарончага цэнтру „Вясна”, былы палітычны зняволены Алесь Бяляцкі бачыць ва ўзнагародзе сігнал і пацверджанне правільнасці дзеянняў на карысць грамадзян Беларусі:

– Відавочна, што гэта ўзнагарода не мне, а ўсім беларускім праваабаронцам і ўвогуле грамадскім актывістам, усім беларусам, хто хоча, каб наша дзяржава, наша Беларусь стала дэмакратычнай прававой дзяржавай, у якой людзі не баяліся б гаварыць і жыць так, як яны хочуць і так, як яны думаюць.

Алесь Бяляцкі з’яўляецца першым лаўрэатам прэміі імя Паўла Уладковіча, які не з’яўлаецца грамадзянінам Польшчы.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя