Аліна Нагорная: Беларуская мова сама сябе не абароніць!



„Беларуская мова сама сябе не абароніць!”, – не стамляецца паўтараць прадстаўнік арганізацыі „Умовы для мовы” Аліна Нагорная.

Сёння яна і іншыя актывісты арганізацыі прасоўваюць праект „Беларускім вуліцам — шыльды па-беларуску!”. Адзіны дзейсны на сёння механізм з’яўлення беларускай мовы на шыльдах гарадоў і вёсак – асабістая ініцыятыва, упэўненая Аліна Нагорная:

– Усё трымаецца на чалавеку, у якога ёсць жаданне, у якога ёсць пэўныя магчымасці, выдзяляць свой час і прабіваць гэтую тэму. Я хачу сказаць, што ініцыятыва ёсць за пашырэнне беларускай мовы. Будзе крута, калі будзе стварацца яшчэ больш. Мы ў сваёй дзейнасці стараемся прыцягваць да таго, што мы робім.

Каб заахвоціць беларусаў да большай актыўнасці, праект „Умовы для мовы” падрыхтаваў спецыяльныя прызы – кнігі Уладзіміра Арлова „Краіна Беларусь” з аўтографам аўтара. Кнігі будуць разыграныя праз генератар выпадковых лікаў 22 верасня сярод тых, хто зробіць публікацыі з шыльдамі ў Instagram з хэштэгам #выконвайхуткаснырэжым.

Прыклады зваротаў у адміністрацыю можна знайсці па спасылцы: https://svaje.by/vykonvaj.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя