Аліна Нагорная: крадзеж нашага сцягу планаваўся некалькі месяцаў



Прадстўніца ініцыятывы “Умовы для мовы” Аліна Нагорная ўжо другі год жыве з мужам і дзіцем  ў вёсцы Перасека ў Рагачоўскім раёне. Сям’я адразу абазначыла сваю грамадскую пазіцыю бел-чырвона-белым сцягам на даху.

Некалькі месяцаў Случакамі цікавілася мясцовая міліцыя, якая рабіла фотаздымкі дому, і распытвала пра сям’ю ў суседзяў.

Уначы, пасля некалькіх месяцаў увагі міліцыі ў доме з’явіліся праблемы з вадою, падчас якіх знікнуў сцяг разам з флагштокам.

Аліна Нагорная:

“Ёсць такое падазрэнне, улічваючы, што яны некалькі месяцаў ездзілі да нас, магчыма, яны нешта з вадою яны нешта зрабілі наўмысна”.

Раніцай выявілася, што невядомымі была праведзена цэлая „спецаперацыя” па атачэнні сцяга з двух бакоў да месца, дзе было лёгка ўвайсці на дах.

Аліна кажа, што падчас „спецаперацыі” злачынцы скралі не толькі два сцягі, але і пагнулі  яшчэ адзін флагшток, і вельмі здзіўлена, што ніхто гэтага не чуў.

Кастусь Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя