Аліна Нагорная: Мясцовыя ўлады запатрабавалі ад нас узгадненне



Канцэрт “За Случчыну”, прысвечаны Дню герояў Слуцкага збройнага чыну, апынуўся пад пагрозай. Ён павінен адбыцца ў Слуцку 24-га лістапада, пачатак а 14-й гадзіне. На ім плануецца выступ Лявона Вольскага і іншых пачэсных госцей. Аднак цяпер узніклі пэўныя складанасці.

Кажа арганізатарка канцэрту Аліна Нагорная:

 Да нас звярнуўся РАУС і райвыканкам, каб мы ўсё узгаднілі. Мы занеслі спіс, але мы шчыра не разумеем правамернасць гэтых узгадненняў, бо мы бярэм памяшканне на ўмовах арэнды, і нідзе не прапісана, што ўвогуле нешта мусім ўзгадняць. Людзі самі сабе робяць мерапрыемства, зараз ідзе збор сродкаў, людзі скідваюцца на тое, каб гэтае святочнае мерапрыемства адбылося. І не зразумела, якім бокам тут выканкам увогуле, таму што афіцыйна арэндуем для мерапрыемства Дома культуры.

Цалкам матэрыял:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя