Аліна Нагорная: звароты працуюць



Сіла зваротаў грамадзянаў, якія маюць праблемы з упарадкаваннем сваёй мясцовасці мае свае станоўчыя вынікі. Жыхары вёскі Перасека, Рагачоўскага раёна, за кароткі час атрымалі не толькі добрую дарогу, але і ўпарадкаваныя прыпынак, студню, адноўленыя дарожныя знакі. Гэта стала магчымым, дзякуючы індывідуальным зваротам грамадзянаў, якія больш эфектыўныя за чынавенскія плянаванні. Кажа Аліна Нагорная, жыхарка гэтай вёскі:

„У вёсцы жыве крыху больш за 20 чалавек, але ў гэтай вёсцы сапраўды вырашаюцца мясцовыя праблемы. На прыкладзе нашай вёскі можна сцвярджаць, што звароты працуюць, і гвельмі эфектыўна. Цягам гэтага месяца ў нас зрабілі на прыдомку пандус. Таксама аднавілі дарожную разметку, зрабілі новы пешаходны пераход, і паставілі новыя дарожныя знакі заместа старых сапсаваных. Адрамантавалі дарогу, студню, і вёска стала выглядаць нашмат лепш”.

Цяпер яшчэ адна праблема – пітная вада. Чарговы зварот напісаны наконт паляпшэння якасці пітной вады. Паводле вопыту Аліна Нагорная раіць, для развязання мясцовых праблемаў пісаць індывідуальныя звароты, а не калектыўныя. Гэта больш эфектыўна.

Беларускае Радыё Рацыя