Алкагалізм застаецца адной з асноўных прычын злачыннасці ў Беларусі
Так, за апошнія чатыры гады да 20-ці працэнтаў злачынстваў здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення, каля двух працэнтаў — у стане наркатычнага ап’янення. Па “п’янай злачыннасці” краіна займае трэцяе месца на постсавецкай прасторы, горш, напрыклад, у Расіі. Найбольш паказальнымі з’яўляюцца гвалтоўныя злачынствы: 84% выпадкаў наўмыснага нанясення цяжкіх цялесных пашкоджванняў адбываецца на п’яную галаву, 75% згвалтаванняў — таксама ў стане ап’янення. Адным са спосабаў барацьбы з алкагалізацыяй і злачыннасцю ў Беларусі з’яўляюцца так званыя лячэбна-працоўныя прафілакторыі (ЛТП), куды трапляюць людзі з залежнасцю, якія на працягу года здзейснілі два правапарушэнні ў стане ап’янення. Такая практыка савецкіх часоў засталася толькі ў Беларусі, праваабаронцы крытыкуюць ЛТП, часта ўмовы там блізкія да сітуацыі ў калоніях, гэта пакаранне людзей за тое, што яны хворыя.
