Аляксандр Блешчык навучае беларускай мове ў Екацярынбургу



Беларускую мову можна пачуць і ў сэрцы Расеі. Дзякуючы заангажаванні Аляксандра Блешчыка ахвотныя маюць магчымасць вывучаць беларускую мову ў Екацярынбургу. Школа беларускай мовы і культуры працуе тут ўжо з 2013 года і мае дзясяткі выпускнікоў. Яе дырэктарам і настаўнікам з’яўляецца Аляксандр Блешчык:

– У мяне беларускія карані, я беларус. Мне было вельмі цікава. Я ведаў, што беларусы размаўляюць на нейкай сваёй мове, і я вырашыў вывучыць беларускую мову. Спачатку мне падалося, што яна нічым не адрозніваецца ад рускай. Потым я зразумеў, што там ёсць не толькі фанетычныя адрозненні, але і лексіка своеасаблівая. І спатрэбілася каля пяці гадоў, каб засвоіць больш менш беларускую мову. У 2006 я ўпершыню наведаў Беларусь і зразумеў, што беларускай мовай тут і не пахне.

Алесь Блешчык па адукацыі юрыст. З’яўляецца намеснікам старшыні арганізацыі „БЕЛУР” -” Беларусы Урала”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя