Аляксандр Чахоўскі: Беларусы, якія ўчора выйшлі на вуліцы – героі



Рэферэндум ў Беларусі па змяненні ў Канстытуцыю на фоне уварванння Расеі ва Украіну пры дапамозе Беларусі. Лакальныя акцыі пратэсту прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Яны супалі з асноўным днём галасавання на рэферэндуме, дзе мяняецца Канстытуцыя, што яшчэ больш узмацніць уладу Аляксандра Лукашэнкі. Беларусаў, якія з пратэстам выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў – выканаўчы дырэктар Беларускай рады Культуры (БРК) — Аляксандр Чахоўскі – называе героямі.

– Гэта ўсё героі. Ганаруся гэтымі людзьмі. Разумеючы маштаб рэпрсій, і ўвесь гэты гвалт і беззаконне , тое што мы зрабіліи – гэта сапраўдны подзвіг. Мы проста разумеем, што шмат людзей з’ехала, шмат баіцца. Разумеем, што большасць людзей за перамены, і за вольную незалежную дэмакратычную Беларусь. А тое, што іх было некалькі дзясаткаў тысячаў проста ўражвае і натхняе.

Паводле праваабаронцаў, у міліцыю дастаўлена не менш як 500 чалавек. Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы «за грубае парушэнне грамадскага парадку, супраціўленне праваахоўнікам і заклікі да такіх дзеянняў» (арт. 342 КК). Паведамляецца аб затрыманні больш за 10 арганізатараў, якія «заклікалі да экстрэмісцкіх дзеянняў». Так вынікае з афіцыйных паведамлення беларускіх сілавых структураў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]