Аляксандр Фядута і яшчэ 7 чалавек прызнаны палітвязнямі



У Беларусі палітвязнямі прызнаны яшчэ 8 чалавек. Сярод іх — палітычны аглядальнік Аляксандр Фядута, які знаходзіцца за кратамі больш за год і пакутуе ад цяжкіх хранічных захворванняў.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у дачыненні да яго практычна не праводзяцца следчыя дзеянні, у сувязі з чым „заключэнне пад вартай да судовага разбору з’яўляецца залішнім з пункту гледжання забеспячэння інтарэсаў расследавання і яўкі ў суд і можа быць заменена на іншыя меры, якія забяспечваюць правамерныя інтарэсы”.

Таксама ў статусе палітвязняў знаходзяцца Уладзімір Гундар, Павел Кучынскі, Яўген Клімаў, Сяргей Санюта, Святаслаў Шубіч, Алег Нічыпорка і Аляксей Храловіч. Усяго ў Беларусі палітвязнямі прызнаны 1135 чалавек.

Нагадаем, Аляксандра Фядуту затрымалі ўвесну 2021 года ў Маскве. Ён з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады» і ўтрымліваецца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску.