Аляксандр Храпко: Аляксандр Лукашэнка не павінен парушаць Канстытуцыю краіны



Сябра „Народнай Грамады” з Берасця Аляксандр Храпко накіраваў запыты да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Леаніду Брычу і Валянціну Мілашэўскаму на незаконнае прызначэнне прэм’ер-міністрам Сяргея Румаса, кажа Аляксандр Храпко:

– Дэпутаты павінны ініцыяваць праверку законнасці ўказа кіраўніка краіны №327 ад 18 жніўня 2018 года аб прызначэнні Сяргея Румаса прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, паколькі прэм’ер-міністр прызначаны без згоды Палаты прадстаўнікоў, і гэтым парушаны парадак законнасці, вызначаны артыкуламі 84 і 106 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Аляксандр Храпко просіць неабыякавых грамадзян падтрымаць яго і дасылаць аналагічныя запыты сваім дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў.

Текст обращения: 

„Депутату Палаты представителей ФИО

Указом Президента №327 от 18 августа 2018 года о назначении С.Н.Румаса Премьер-министром Республики Беларусь Премьер-министр назначен без согласия Палаты представителей, чем нарушен порядок назначения определенный статьями 84 и 106 Конституции Республики Беларусь.

Прошу инициировать проверку Конституционным судом соответствия Указа Президента №327 от 18 августа 2018 года Конституции Республики Беларусь.

О принятом решении с его обоснованием прошу оповестить меня ответом на обращение в установленные законодательством сроки”.

Отправлено электронное обращением на сайте Палаты представителей.

Беларускае Радыё Рацыя