Аляксандр Класкоўскі: Магчыма наверсе зробяць нейкія высновы



Знак на будучыню, а можа нешта зменіцца. Менавіта так эксперт ацэньвае адкрыты зварот інфармацыйнага агенства БелаПАН па выніках вялікай канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. На мерапрыемстве, дзе ён больш за 7 гадзінаў адказваў на пытанні, толькі адзін прадстаўнік незалежных СМІ змог запытацца ў кіраўніка краіны. Па выніках сустрэчы БелаПАН выступіла з лістом, дзе журналісты заяўляюць, што больш не будуць статыстамі ў чужым шоў. З чаго вынікае зварот – патлумачыў кіраўнік БелаПАН Алесь Ліпай:

– На мерапрыемстве, якое цягнулася 7 гадзін, пераважнай большасці журналістам, у тым ліку і журналістам БелаПАН, не далі магчымасці задаць пытанні. Такім чынам удзел у тым мерапрыемстве, з пункту гледжання прафесійнага, быў абсалютна дарэмным. Які сэнс траціць час на мерапрыемства, на якім нельга выканаць свае прафесійныя абавязкі.

Арганізатары паэксперыментавалі з формай канферэнцыі, але вырашылі пакінуць той самы змест. Ніякай імправізацыі – сказаў у праекце «Месца для прэсы» на нашым радыё – медыя-эксперт Аляксандр Класкоўскі, паводле якога, заява іх інфармацыйнага агенцтва выглядае цалкам лагічнай. 

– Заява БелаПАН – гэта, па-першая, справа гонару, паказаць, што мы прафесіяналы, і не трэба, як сказана ў заяве, скарыстоўваць нас як статыстаў у чужым шоў. Усё ж такі гэта зроблена не дзеля таго, каб пацвеліць уладу, ці “зарысавацца” выгадна. А магчыма для таго, каб там наверсе задумаліся, і калі гэты блін атрымаўся “камяком”, то можа зробяць нейкія высновы на будучыню.

Недзяржаўным СМІ на сустрэчу адпраўлялі запрашэнні, дзе ўказвалі дакладна, каго б з журналістаў хацелі бачыць. У выніку патрапілі 7 асобаў, і толькі галоўнаму рэдактару „Народнай Волі” Іосіфу Сярэдзічу атрымалася задаць пытанне.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя