Аляксандр Краўчук: Дзень Волі – гэта свята вольных людзей



Сёлета 25 сакавіка – Дзень Волі беларусы святкуюць па-рознаму. Актывіст Аляксандр Краўчук з вёскі Дзевяткі Кобрынскага раёна, інвалід другой групы, святкуе ўпершыню.

Таму з радасцю дзеліцца святочным настроем з суайчыннікамі, кажа Аляксандр Краўчук:

– Дарагія суайчыннікі, сябры, грамадзяне Беларусі, з пачуццём гонару і радасці віншую вас з Днём Волі. Гэта значнае свята для нас – вольных людзей. Засталося зусім няшмат, каб пазбавіцца ад дыктатуры, якая фактычна ператварылася ў хунту. 

Паводле Аляксандра, ён зараз у шпіталі, таму вырашаў адзначыць гэты важны для беларусаў дзень, зыходзячы са сваіх магчымасцяў:

Разам з абвяшчэннем страйку і прымеркаваўшы гэта да нашага свята свабодных людзей, я выйшаў з дзяржаўнага прафсаюза. Я лічу, што сваю ролю ён не выконвае належным чынам, не змагаецца за правы грамадзян, якія знаходзяцца ў яго шэрагах, не бароніць іх інтарэсы.

Ён упэўнены, што інтарэсы і дабрабыт работнікаў абараняюць толькі незалежныя прафсаюзы.

Беларускае Радыё Рацыя