Аляксандр Краўчук: Прыехала райкамаўская „Ніва” і выцягнула мяне



Па прычыне дажджоў кобрыньскі інвалід Аляксандр Краўчук зноў апынуўся ў ізаляцыі ад свету. 300 метраў дарогі да яго дома сталі непераадольнымі.

У выходныя Краўчук ехаў дадому і заграз. Ён патэлефанаваў у мясцовы раённы выканаўчы камітэт і напомніў дзяжурнай чарговы раз пра наказ старшыні абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ліса парамантаваць інваліду гэтыя 300 метраў дарогі, кажа спадар Аляксандр:

– Я патэлефанаваў дзяжурнаму ў райвыканкам і патлумачыў сітуацыю, што чыноўнікі не выконваюць даручэнне Ліса. Пасля чаго дзяжурная звязалася з намеснікам старшыні райвыканкама Мартынюком Аляксандрам Пятровічам. Прыехала райвыканкамаўская „Ніва”, якая мяне і выцягнула.

Паводле Аляксандра Краўчука, калі мясцовай уладзе надакучыць выцягваць ягоную машына, магчыма тады наказ Ліса будзе выкананы.

Дарэчы, інвалід ужо паўгода не можа патрапіць да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай са сваімі праблемамі, паколькі яны не вырашаюцца на месцы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]