Аляксандр Краўчук: Судовае паседжанне адбылося без майго ўдзелу



Кобрынскі суд правёў працэс без адказчыка. Хаця інвалід 2 групы Аляксандр Краўчук папярэдне паведаміў, што пагоршылася здароўе і прасіў перанесці працэс. Знаходзячыся на лячэнні ў стацыянары бальніцы, даведаўся, што суддзя Таццяна Каберская ўсё ж правяла працэс. І штраф звыш 5 000 рублёў за вадаём, выкапаны на сваім прысядзібным участку, застаўся. Такую суму выставіла Берасцейская абласная інспекцыя аховы прыроды нібы за нанесеную вялізную шкоду экалогіі, кажа Аляксандр Краўчук:

– Мне не далі магчымасці выказацца адносна гэтага ўрону. Не змог прадставіць суду свае змякчальныя абставіны. Бюджэт трашчыць па швах і дзяржава нацэлілася інвалідаў абабраць.

Паводле Аляксандра Краўчука, яго сям’ю пакінулі без сродкаў для існавання. Ён не згодны, што нанёс шкоду на такую суму. Калісьці ў яго дзеда на сядзібе ў гэтым месцы быў вадаём. Але пасля канфіскацыі бальшавікамі ўсё зарасло. Поле не выкарыстоўвалася. Цяпер, калі акультурыў гэта месца, хацеў выкарыстоўваць сядзібу на 100 адсоткаў, заўважылі і нарабілі гвалту, жорстка караючы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя