Аляксандр Куль завітаў на гарадзенскую “Мову Нанова”



На сустрэчу гарадзенскай “Мовы Нанова” завітаў знакаміты беларускі баскетбаліст Аляксандр Куль. Дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця баскетбольнага клуба „Цмокі-Мінск” выступаў перад слухачамі можна сказаць “з вышыні”.

IMG_6204 1

 

Рост спартоўца 2 метры 13 сантыметраў. На прыгожай беларускай мове спартовец растлумачыў свой шлях да беларускасцкі і чаму айчынныя спартоўцы павінны размаўляць па-беларуску:

– Спорт заўсёды з’яўляўся ўвасабленнем нацыі на міжнароднай арэне. Для замежнікаў ні так важна, на якой мове размаўляюць спартоўцы. На маю думку, самі спартоўцы змагаюцца не толькі за медалі, але і за ідэі, што яны бароняць годнасць сваёй краіны, а таксама нейкім чынам рэпрэзентуюць і культуру. А дзе культура – там і мова.

Гарадзенцаў таксама цікавіла паходжанне спартовага клуба “Цмокі”, жыццёвы шлях спартоўца ды іншае. Да размовы таксама далучыліся журналісты і былыя спартовыя каментатары Вітаўт Руднік ды Уладзімір Хільмановіч.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня