Аляксандр Лаўрэнцьеў: Змагаюся за справядлівасць



Гарадзенскі грамадскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў пасля траўмы на вытворчасці змагаецца за справядліваць і патрабуе ад гарадзенскага цэха вытворчасці АЛМІ вяртання платы за звышурочную працу і кампенсацыі за траўму.

Канфлікт з прадпрыемствам у маладзёна здарыўся яшчэ ў сярэдзіне лютага, калі ён патрабаваў ад прадпрыемства аплаты за амаль 30 гадзінаў, які адпрацаваў за напарніцу.

– У мяне зменшчыца пайшла ў адпачынак. Мне прапанавалі і я пагадзіўся пайсці ў яе дні адпрацаваць. Палову студзеня я працаваў практычна без выходных. І калі яна выйшла, то далей выходзіў па сваім графіку – два праз два. То бок я перапрацаваў у сярэднем недзе каля 30 гадзін. 14 лютага я атрымаў разлікоўку, дзе было адзначана 176 гадзін, там за святочныя дні даплата 15 гадзін. І сума ў 580 рублёў. На пытанне, дзе мае звышурочныя гадзіны, мне патлумачылі, што яны ўсе ў прэміі. Хоць па заканадаўстве так нельга рабіць.

Па словах Аляксандра Лаўрэнцьева, ён змагаецца не толькі за справядлівасць, алі і за тое, каб на гарадзенскіх прадпрыемствах выконваліся правілы тэхнікі бяспекі.

– Для пачатку я дамагаўся, каб начальства звярнула ўвагу на тое, што трэба інструктаваць і выконваць тэхніку бяспекі, трэба прапаноўваць работнікам абарону па тэхніцы бяспекі – гэта пальчаткі і форма. Я ў асноўным гэтага дамагаюся. І дамагаюся ў сваім факце справядлівасці, каб больш у іх такога не паўтарылася. У выніку я зараз чакаю адказу на маю скаргу ў інспекцыю па працы. А там буду звальняцца. Бо нават страшна ісьці на працу, пачнуць шукаць, за што звольніць, каб толькі было не па сваёй віне.

Па словах Аляксандра Лаўрэнцьева прадпрыемста ў апошнія дні па яго лістах правярае дзяржкантроль і санстанцыя, аднак ніхто з прадпрыемства з ім не звязаўся, каб кампенсаваць яго працоўны час.

Беларускае Радыё Рацыя