Аляксандр Марчанка: Беларусы павінны ўсвядоміць, што вызваляцца трэба ўласнымі сіламі



„Беларусы да гэтага часу не разумеюць, што акрамя іх саміх ніхто не скіне рэжым Лукашэнкі і не вызваліць з-пад акупацыйнага рэжыму Расеі. Больш рашучыя беларусы знаходзяцца ў турмах, а тыя, што на свабодзе, не гатовы да радыкальных дзеянняў,” – лічыць Народны дэпутат Украіны 4-га склікання Аляксандр Марчанка:

– Мне не спадабалася такая дэмакратычная лаяльнасць, мяккасць. Ва Украіне таксама можа быць да канца не разумелі. Пакуль не паляцелі снарады, пакуль не загулі сірэны, – мы не разумелі. Няма такога пачуцця радыкалізму. А яно наступае, трэба дзейнічаць. Беларусам самім прыйдзецца вызваляцца ад гэтага, ніхто іх не ўратуе. У іх існуе нейкая надзея, што прыйдзе хтосьці з Украіны, з Захаду, і іх уратуе. Яны не разумеюць, што гэта трэба рабіць самім.

Паводле Аляксандра Марчанкі, беларусам для свайго вызвалення трэба сабрацца разам. Але пакуль беларусы не гатовы да свабоды. Павінна прыйсці новая фармацыя маладых беларусаў, якой будуць невядомы мінусы дэмакратаў і добра вядомы мінусы дыктатуры.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]