Аляксандр Пашкевіч: Слуцкае паўстанне – сапраўдны сімвал антыбальшавіцкага руху на Беларусі
27-га лістапада беларусы неафіцыйна адзначаюць 101-ую гадавіну пачатку антыбальшавіцкага Слуцкага паўстання.
Чаму «забароненае» паўстанне так і не ўвайшло ў афіцыйны дзяржаўны дыскурс разважае кандыдат гістарычных навук, шэф-рэдактар часопіса «Arche» Аляксандр Пашкевіч:
-Паўстанне было накіраванае супраць савецкай улады. Вядома, што наша дзяржаўная ідэалогія прасавецкая, яна ўзносіць усё, што адбывалася ў савецкі час, і ў лепшым выпадку насцярожана ставіцца да нацыянальнага дыскурсу. Нават не насцярожана, а варожа, калі ідзе гаворка пра адкрыты супраціў савецкаму, расейскаму і так далей.
У Дзень Слуцкага паўстання таксама ўспамінаем даследчыка БНР і Слуцкага збройнага чыну, гісторыка Уладзімера Ляхоўскага.
Ён памёр 7-га верасня і спрычыніўся да адкрыцця гістарычнай постаці камандзіра 2-га Грозаўскага палка, афіцэра Аляксандра Семянякі з Беласточчыны. Падборка матэрыялаў Ляхоўскага па гісторыі паўстання патрабуе фармалізацыі ў якасці паўнавартаснага навуковага даследавання.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аляксандра Пашкевіча і з адкрытых крыніц
