Аляксандр Сахарук спыніў 7-суткавую галадоўку



Берасцейскі рабочы, сябра прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандр Сахарук 4-га жніўня спыніў 7-суткавую галадоўку салідарнасці з галадаючым Сяргеем Вакуленкам.

З Вакуленкам беспадстаўна не працягнулі працоўны кантракт і не далі дапрацаваць два гады да пенсіі. За 7 дзён Аляксандр Сахарук страціў 7 кілаграм вагі, але пачувае сябе нармальна:

– Вакуленка Сяргей стаў чарговай ахвярай дэкрэту №29. Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, па меркаванні незалежных экспертаў, адзін з самых горшых у Еўропе. Новы Працоўны кодэкс стане самым горшым у свеце. Хацелася б, каб салідарнасць працоўнага класа была ўсё ж такі ў Беларусі, але на жаль яна адсутнічае.

Паводле Аляксандра Сахарука, ён добра разумее Сяргея Вакуленку, бо некалькі разоў наймальнік спрабаваў зрабіць з ім тое ж самае. 5-га жніўня актывіст спыняе галадоўку, якую пачаў 25-га ліпеня. Справа пра звальненне Вакуленкі пачне разглядацца 5-га жніўня ў судзе. Сахарук сваёй прысутнасцю на працэсе падтрымае Вакуленка ў судзе.

Беларускае Радыё Рацыя