Аляксандр Ясянчук: Наёмнікі небяспечныя і ў Беларусі



2017 год увайшоў у гісторыю ўкраінска-беларускіх адносінаў першым прэцэдэнтам, калі грамадзянін Беларусі быў асуджаны на радзіме за наёмніцтва ў ДНР-ЛНР.

Нагадаем, што ў верасні гарадскі суд Віцебска асудзіў Аляксея Яршова, баявіка ДНР родам з Паставаў, да двух гадоў папраўчых працаў. Украінскія назіральнікі падкрэсліваюць, што беларускія наёмнікі ДНР і ЛНР небяспечныя не толькі для Украіны.

Так мяркуе і каардынатар „Самаабароны Майдана” Аляксандр Ясянчук:

– Людзей, якія са зброяй у руках бегалі і кагосьці забівалі, яны небяспечныя і ў Беларусі. Ён можа і ў Беларусі ў Гомелі падняць зброю супраць свайго суседа, палітычныя погляды, якога яму не падабаюцца.

Тыя ж назіральнікі звяртаюць увага, што афіцыйны Кіеў пакуль не патрабаваў ад Менска выдачы беларусаў, якія ваявали на баку сепаратыстаў, для следства і суда ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя