Аляксандра Герасіменя: Косця Якаўлеў ведаў, што гэта здарыцца



Кіраўніца фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя выказалася наконт затрымання галоўнага трэнера „Віцязя” Канстанціна Якаўлева.

Аляксандра Герасіменя у сваім Іnstagram распавяла, што Канстанцін Якаўлеў, пакутаваў, калі бачыў пакуты іншых:

«Ведаеце, Косця ж ведаў, што гэта здарыцца, ён дакладна быў да гэтага гатовы. Ён пакутаваў з-за таго, што пакутуюць іншыя, але як бы яму было ні цяжка, ён усё роўна не здаваўся і працягваў натхняць нас, беларусаў на спартыўныя поспехі!

Косця, мы не збіраемся здавацца, і чакаем твайго вяртання, каб паўдзельнічаць у тваім новым праекце разам! — сказала Герасіменя.

novychas.by паводле tribuna.com