Аляксандра Вайцешыка збіраюцца судзіць за слова „сяржанцік”



Суд над затрыманым праваабаронцам Аляксандрам Вайцешыкам перанесены на 17 кастрычніка. Абвінавачаны ў абразе міліцыянта і непадпарадкаванні міліцыі праваабаронца запатрабаваў адваката.

Напярэдадні суду Вайцешык быў затрыманы і ноч правёў у ізалятары часовага ўтрымання. Падставай стала слова “сяржанцік” у адрас маладога сяржанта міліцыі падчас перапынку ў разглядзе справы расейскага філосафа Пятра Рабава ў Баранавіцкім судзе, – сьведчыць праваабаронца Сяргей Гоўша:

– У перапынку ішла размова, што там шыюць Пятру Рабаву. У размову гэтую ўлез сяржант-міліцыянт. І нейкія ў яго прэтэнзіі да Вайцешыка. А Вайцешык назваў яго сяржанцікам. Ніякая гэта не абраза. Але гэты сяржанцік палічыў, што слова “сяржанцік” абразлівае. І на Вайцешыка: усё, пайшлі. Парваў нават куртку. Вайцешык адпаведна сказаў: чаго ты чапляешся? А ён пазваў яшчэ дваіх сяржантаў. Прыйшлі, заламалі рукі і пацягнулі ў машыну.

Адвакат Аляксандра Вайцешыка, выкліканы адразу пасля затрымання, папярэдзіў міліцыянтаў, што хоча прысутнічаць на  складанні пратакола. Але пажаданне адкавата і самога Вайцешыка міліцыянты праігнаравалі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя