Аляксей Макараў: Пуцін адчувае сябе збіральнікам савецкіх земляў
Іх бачанне таго, што адбываецца, завязана на мінулае. Пуцін адчувае сябе збіральнікам савецкіх земляў: ёсць Расея як пераемніца СССР, далей праводзіцца знак роўнасці паміж Расеяй і СССР — і значыць “наша задача сабраць іх назад”. З іншага боку — гэта нібы нейкі працяг Другой сусветнай вайны ў свядомасці: “зараз мы змагаемся з нацызмам, як і раней”.

Так ацэньвае мысленне Пуціна расейскі гісторык, прадстаўнік праваабарончага цэнтра “Мемарыял” Аляксей Макараў, і ўдакладняе:
– Калі паглядзець на тое, як Пуцін фармулюе мэты цяперашняй ваеннай кампаніі, то гэта дэнацыфікацыя і дэмілітарызацыя Украіны. Два з гэтых трох патрабаванняў агучваліся ў 1945 годзе. Гэта тое, што адбывалася ў Германіі, тры Д – дэмілітарызацыя, дэнацыфікацыя і дэмакратызацыя. Трэцяе Д Пуцін зараз не агучвае.
Расейскі праваабарончы цэнтр “Мемарыял” і Міжнародны Мемарыял выпусцілі заяву, у якой патрабавалі спынення агрэсіі.
“Вайна, развязаная пуцінскім рэжымам супраць Украіны, — гэта злачынствы супраць міру і чалавечнасці. Гэтая вайна застанецца ганебнай старонкай у расейскай гісторыі”, — гаворыцца ў заяве.
Ева Бардзілоўская, Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]