Аляксей Марачкін: Такіх людзей нямала ў атачэнні Лукашэнкі



Следчы камітэт пацвердзіў затрыманні аўтараў інфармацыйнага рэсурса “Рэгнум” Юрыя Паўлаўца і  Дзмітрыя Алімкіна. Абодва сталі фігурантамі крымінальных спраў і абвінавачваюцца ў распавальванні міжнацыянальнай варожасці.

Вядомы мастак і грамадскі дзеяч Аляксей Марачкін лічыць, што гэтая праблема больш сур’ёзная і да яе маюць дачыненне вельмі ўплывовыя ў беларускай дзяржаве чыноўнікі:

– Я цалкам не ўспрымаю тое, што сказалі Вольга Карач і Вольга Караткевіч, маўляў, хочуць зрабіць гэтых беларусафобаў вязнямі сумлення ці палітычнымі вязнямі. Я супраць гэтага. Але з іншага боку, трэба разумець, што затрыманыя – дробныя сошкі, нікому невядомыя людзі, яны нічога не вызначаюць. Канешне, іх трэба судзіць, бо парушілі закон. Але такія людзі ёсць у атачэнні Лукашэнкі, яго намеснікі – вось гэта сур’ёзна.

Сёння стала вядома пра затрыманне яшчэ аднаго аўтара “Рэгнума”, прыхільніка так званага “рускага міру” – Сяргея Шыптэнкі. Следчы камітэт пакуль афіцынай не пацвердзіў яго затрыманне.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя