Аляксей Шота пра затрыманне Ірыны Новік



У Гародні міліцыя затрымала рэдактарку спецпраектаў Hrodna life Ірыну Новік.

Пра тое, што адбылося з журналісткай, распавядае рэдактар Аляксей Шота:

– Раніцай Ірыне Новік, рэдактарцы спецпраектаў, патэлефанаваў участковы, вельмі рана, каля васьмі раніцы, і запрасіў на апытанне. Дзесьці ў 9:50-10:00 мы даведаліся ад мужа Ірыны, што яна затрыманая і мідіцыя разам з ёй едзе да яе дадому, каб правесці там агляд. Міліцыя ўжо відаць спрабавала на агляд патрапіць у нядзелю, пасля таго, як мяне выпусцілі. Тады Ірыны дома не было і ёй проста ніхто не адкрыў, яна была ў горадзе тады. Яны ў нядзелю больш не вярталіся, учора цэлы дзень маўчалі, сёння затрымалі і будзе агляд.

Самога Аляксея затрымалі 30-га траўня. Міліцыя склала на яго адміністрацыйны пратакол за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. У кватэры, дзе прапісаны Аляксей Шота, сілавікі правялі агляд. У яго забралі ноўтбук, тэлефон, тры старыя жорсткія дыскі і бчб-парасон.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня