Аляксей Весялоўскі: Улады Беларусі незацікаўленыя ў прыватным бізнесе



Пацярпелы ад рэжыму Лукашэнкі прадпрымальнік з Менску Аляксей Вяселоўскі лічыць, што ўлады Беларусі незацікаўленыя ў прыватным бізнесе па розных прычынах.  

Кажа Аляксей Весялоўскі:

– Падтрымка дзяржаўных прадпрыемстваў, іх датацыя – гэта вельмі просты і лёгкі спосаб выводзіць грошы сабе ў кішэню, у афшоры, спісваць на якія-небудзь там расходы. Усё проста.

Чым больш такіх стратных кампаній, тым больш праз іх можна вывесці грошай. Іншы канец палкі – чым больш заможных людзей, тым больш незалежнасці, сілы не ў дзяржаўнай улады, а ў прыватнай. А калі гэта будзе, то гэта складаней кантраляваць.

Паводле Аляксея Весялоўскага, у яго рэжым адняў не толькі бізнес, але і здароўе ў жніўні 2020 года. Па-сутнасці мужчына стаў чалавекам з інваліднасцю. Але, дзякуючы польскім уладам і польскаму бізнесоўцу, ён стаў на ногі ў прамым сэнсе слова і мае працу, якую можа выконваць па сваім фізічным стане. Ён вельмі ўдзячны ўсім людзям, якія дапамаглі яму ў цяжкі, драматычны перыяд жыцця, куды патрапіў па волі фашысцкага рэжыму ў Беларусі. Дараваць гэта не збіраецца.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя