Аляўціну Корчык пакаралі двумя гадамі «хатняй хіміі» за абразу Ярмошынай
Пісьменніцу Аляўціну Корчык асудзілі за абразу Лідзіі Ярмошынай і прызначылі пакаранне — два года «хатняй хіміі».
У судзе Маскоўскага раёна Менска 15 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да дваццаціпяцігадовай Аляўціны Корчык, якую вінавацяць па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады).
Аляўціна Корчык скончыла журфак БДУ, працуе тэхнічнай пісьменніцай і капірайтарам.
Па матэрыялах следства, жанчына, пра якую вядома што яна знаходзілася ў ІЧУ з 22 студзеня, „30 кастрычніка, маючы намер зняважыць прадстаўніка ўлады, з мэтай прыніжэння гонару і годнасці, звязанай з электаральнай кампаніяй і кіруючыся нізкімі памкненнямі, у телеграм канале пакінула каментар наступнага зместу: „Большай ш…й чым Ярмошына, усё роўна нікому не стаць”.
Справу разглядала суддзя Лідзія Целіца. Дзяржабвінаваўца — пракурор Яўген Серакоў.
Учора пракурор на судовым пасяджэнні запрасіў для Аляўціны абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.
Суддзя пагадзіўся з дзяржабвінавачваннем і пастанавіў пакараць яе двумя гадамі “хатняй хіміі”.
