Амаль 350 аб’ектаў абноўлены ў Полацку і раёне да Дня пісьменства



У Полацку і Полацкім раёне да Дня беларускага пісьменства абнавілі амаль 350 аб’ектаў. Гэта лічба агучана на пасяджэнні нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы свята.

На пасяджэнні адзначалася, што ў перыяд падрыхтоўкі да свята ў Полацку і раёне праведзены значны аб’ём работ. Рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя закранулі амаль 350 аб’ектаў (першапачаткова планавалася 255). На гэтыя мэты з розных крыніц накіравана больш за Br13 млн. Асноўныя аб’екты – Сафійскі сабор, Музей кнігадрукавання, чыгуначны і аўтавакзал, гарадскі Палац культуры.

„Старшыня райвыканкама паведаміў, што ўсе асноўныя работы ўжо завершаны. Зроблена сапраўды шмат. Дадзена даручэнне ў бліжэйшыя дні адшліфаваць дробныя недахопы і пастарацца зрабіць горад максімальна яркім – павінна быць больш кветак, маляўнічых інфармацыйных матэрыялаў і г. д. Гэта важнае нацыянальнае свята, на якім чакаецца вялікая колькасць гасцей. І мы павінны дастойна прадставіць нашу любімую Беларусь”, – сказаў намеснік прэм’ер-міністра Васіль Жарко.

У бягучым годзе свята будзе прадаўжацца тры дні – з 1 па 3 верасня. На аргкамітэце названы горад, які стане сталіцай Дня пісьменства ў наступным годзе – гэта Іванава Берасцейскай вобласці. Пераемнік урачыста прыме эстафету ў Полацка ў заключны дзень гэтага свята.

belta.by

Фота Васіля Кроквы