Амаль 600 жыхароў Берасцейшчыны сталі ахвярамі кішэчных інфекцый



„Амаль 600 жыхароў Берасцейшчыны ад пачатку года сталі ахвярамі вострых кішэчных інфекцый, якія асабліва распаўсюджваюцца ў летні перыяд”, – паведамляюць адмыслоўцы абласнога Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. 

Асноўнымі чыннікамі хваробы з’яўляецца ўжыванне няякаснай агародніны і садавіны.

Па словах лекара-эпідэміёлага Веры Селюжыцкай, інфекцыі могуць нанесці шкоду не толькі страўніку але і дыхальнай сістэме:

– На кожны сезон свае захворванні. Інкубацыйны перыяд ад аднаго да пяці дзён, у асноўным гэта пару дзён. Павышаецца тэмпература, ваніты, болі ў жываце і вадкі вадзяністы стул. Сітуацыя працягваецца тры-чатыры дні.

Найбольш вострыя кішэчныя інфекцыі распаўсюджваюцца ў сезон збору грыбоў і ягад, які на Берасцейшчыне ўжо надышоў.

Беларускае Радыё Рацыя