Амаль 700 фур – у чарзе на выезд з Беларусі
На мяжы Беларусі з краінамі Еўразвяза сабралася амаль 700 вялікагрузных аўтамабіляў, якія чакаюць сваю чаргу на выезд з нашай краіны.
Па дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэта на 10 гадзін, больш за ўсё фур стаіць у «калейцы» на літоўскім напрамку — больш за 510:
Каменны Лог – больш за 250; Прывалка – больш за 200; Беняконі – больш за 50; Катлоўка- каля 10 машын.
Больш за 130 грузавікоў чакаюць чаргі на выезд у Латвію:
Урбаны – больш за 120; Грыгораўшчына – больш за 10.
На польскім напрамку адносны штыль:
Казловічы – больш за 20 фур чакаюць выезду з Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
